Пра беларускі нацыяналізм, беларускасць, «чалавецкасць» і тое, чаму не мае сэнсу пісаць, як Кнаўсгор, калі «палюеш на сутнасці самога быцця», размаўляем з пісьменнікам і рэдактарам Сяргеем Дубаўцом. Ягоная кніга «Занзібар. Сталенне маладой душы», выдадзеная ў 2024 годзе ў выдавецтве «Вясна», увайшла ў кароткі спіс прэміі Ежы Гедройця.