Kamentar

Трамп прызначыў спецпасланніка ЗША ў Беларусі. Вызваленне палітвязняў працягнецца?

img
Прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл выступае перад медыямі каля амбасады ЗША ў Вільні, Літва. 11 верасня 2025 года. Фота: Белсат

Доналд Трамп прызначыў праўніка Джона Коўла, які ўжо вёў перамовы з Лукашэнкам і дамогся вызвалення шэрагу палітвязняў, спецыяльным пасланнікам ЗША ў Беларусі. Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман у эфіры «Белсату» назваў гэта «досыць пазітыўным сігналам».