Былы камандзір 5-ай асобнай брыгады спецназу ГРУ Уладзімір Барадач паведаміў, што ў ягонай кватэры ў Менску праведзены ператрус, а супраць яго завялі крымінальную справу. З чым гэта звязана, ён не ведае.