6 лістапада ў Варшаве ўпершыню паказалі мастацкую стужку «Лебядзіная песня Фёдара Озерава», знятую беларускім рэжысёрам Юрыем Сямашкам. Фільм, які трапіў сёлета ў праграму Берлінскага фестывалю, быў вельмі цёпла сустрэты варшаўскімі беларусамі. У «Кінатэцы» здарыўся аншлаг, а гледачы ў апошніх шэрагах напявалі песеньку пра «сваё месца ў гэтым свеце». Паказ фільму адбыўся ў межах кінафестывалю «Паўночнае ззянне» («Northern Lights»). «Белсат» пабываў на прэм'еры.