Naviny

Падчас адкрыцця Лукашэнкам мосту ў Мазыры гараджанаў не падпусцілі да яго і на 100 метраў

Аляксандр Лукашэнка з чыноўнікамі адкрывае мост у Мазыры. 6 лістапада 2025 г. Фота: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка з чыноўнікамі адкрывае мост у Мазыры. 6 лістапада 2025 г. Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка 6 лістапада ўзяў удзел у цырымоніі адкрыцця абноўленага мосту праз Прыпяць у Мазыры. З ім было мноства чыноўнікаў, але простых беларусаў да яго не падпусцілі.