Гомельская журналістка і праваабаронца, экс-палітзняволеная Ларыса Шчыракова атрымала прэмію для журналістаў «Free media awards» у Гамбургу. Яна была ўдастоена прэміі ў 2024 годзе, аднак не магла прыняць яе, паколькі на той момант несправядліва ўтрымлівалася ў зняволенні ў Беларусі.