Naviny

Лукашэнка пагражае ўвесці платную медыцыну для беларусаў, якія не працуюць у краіне

Стаматалагічны кабінет
Стаматалагічны кабінет. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

Аляксандр Лукашэнка абурыўся тым, што беларусы з'язджаюць за мяжу, працуюць і плацяць падаткі там, а ў Беларусь прыязджаюць нібыта дзеля бясплатнай медыцыны. Ён заявіў, што ў сувязі з гэтым будуць уведзеныя змены.