Gistoryi

«Схапіла ў прыбіральні і паказала жэст ля горла – "табе канец"». Адкуль бярэцца булінг і што з ім рабіць?

Булінг у пачатковай школе. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik
Булінг у пачатковай школе. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik

У першы чацвер лістапада ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гвалтам і цкаваннем у школах. Ёсць думка, што булінг ёсць у любой сярэдняй школе, а ў адказ на яго трэба даваць здачы. Ці сапраўды гэта так? Ад чаго залежыць – будзе булінг у класе ці не? Наколькі часта беларусы за мяжой сутыкаюцца з цкаваннем паводле нацыянальнай прыкметы? І як гэтаму супрацьстаяць? Ці можна даць агрэсару здачы? Гутарым з беларусамі, чые дзеці сутыкнуліся з булінгам, і з псіхолагам, педагогам, кіраўніцай фонду «Zachód Wschód Wsparcie» Вольгай Сцяпанавай.