Дэмакратычная лідарка Беларусі і кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Святлана Ціханоўская з 1 да 8 лістапада ўпершыню наведае Новую Зеландыю і Аўстралію. Візіт адбываецца на запрашэнні міністэрстваў замежных справаў абедзвюх краінаў.