Усім работнікам Беларускага металургічнага заводу (БМЗ), што ў Жлобінскім раёне, знізілі прэмію на 60 %. Пра гэта паведамляе гомельскае выданне «Флагшток» па выніках афіцыйнай відэасправаздачы з сустрэчы кіраўніцтва прадпрыемства з працаўнікамі.