Улады Беларусі плануюць запусціць уласны дзіцячы тэлеканал з мультфільмамі. Апошнія маюць быць у тым ліку айчыннай вытворчасці, а з гэтым у чыноўнікаў праблема. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу СТВ расказаў намеснік генеральнага дырэктара кінастудыі «Беларусьфільм» Аляксандр Госцеў.