Shuflyadka

Чаму «беларускія Foo Fighters» не збіраюць стадыёну, як Корж? Алесь Лютыч – пра музыку, Польшчу і беларусаў

Гурт «Biaz Nazvy» выступае на фестывалі «Graj»
Гурт «Biaz Nazvy» выступае на фестывалі «Graj». Варшава, Польшча. 5 верасня 2025 года. Фота: Белсат

Лідар «:B:N» Алесь Лютыч дзівіцца: у Польшчы звычайная рэч, калі 50-гадовыя будаўнікі падпяваюць польскім рок-гітам 1980-х, а шмат якія беларусы пабойваюцца хадзіць на канцэрты беларускамоўных музыкаў нават за мяжою, каб чаго не сталася. Музыка не здаецца: грае канцэрты для беларусаў, прабіваецца на польскі рынак.