Нядаўняя заява Аляксандра Лукашэнкі пра Рамана Пратасевіча, які нібыта яшчэ да свайго затрымання быў «супрацоўнікам выведкі», выклікала шмат абмеркаванняў і рэакцыяў сярод беларусаў. У дэмакратычнай супольнасці шмат хто не ўспрыняў гэтых словаў сур’ёзна і жартаваў з іх. Аналітыкі Віталь Цыганкоў і Валер Карбалевіч, каментуючы тэму ў эфіры «Белсату», скептычна ўспрынялі словы Лукашэнкі. Але выказваліся і супрацьлеглыя меркаванні – што Пратасевіч сапраўды мог быць звязаны з беларускімі спецслужбамі падчас пратэстаў, і гэтую думку падтрымліваюць былыя палітвязні Яўген Афнагель і Сяргей Спарыш. «Белсат» паразмаўляў з імі.