Не памятаю ўжо, у якім узросце я ўпершыню заўважыла гэты парадокс: і грамадства, і дзяржава чакаюць ад жанчынаў, што мы будзем нараджаць, кажуць, як гэта важна для краіны і нацыі, але пры гэтым зусім не гатовыя прымаць мам з дзецьмі як паўнавартасную частку грамадства. Але гэта адзін з тых інсайтаў, якія, як той казаў, пабачыўшы аднойчы, нельга разбачыць.