аналтыка

Беларусь захацела паслаць сваіх «міратворцаў» ва Украіну, але яны там нікому не патрэбныя

Беларускія міратворцы пасля прыбыцця з Казахстану. Мачулішчы, Беларусь. 15 студзеня 2022 года. Фота: БелТА
Беларускія міратворцы пасля прыбыцця з Казахстану. Мачулішчы, Беларусь. 15 студзеня 2022 года. Фота: БелТА

Улады Беларусі, якія з 2022 года дапамагаць Расеі ваяваць супраць Украіны, выступілі з новай ініцыятывай, што нібы мае дапамагчы спыніць вайну. Калі раней яны прапаноўвалі зладзіць перамовы ў Менску, то гэтым разам хочуць паслаць з міратворчай місіяй ужо беларускіх вайскоўцаў. Праўда, ніхто іх пра гэта не прасіў.