Naviny

Пажыццёвы прысуд забойцу беларускі Лізы пакінулі без зменаў

Судовае пасяджэнне ў справе апеляцыі паводле справы забойцы беларускі Лізы Дор’яна С. Варшава, Польшча. 4 лістапада 2025 года. Фота: Белсат
Судовае пасяджэнне ў справе апеляцыі паводле справы забойцы беларускі Лізы Дор’яна С. Варшава, Польшча. 4 лістапада 2025 года. Фота: Белсат

Апеляцыйны суд у Варшаве адхіліў скаргу Дор’яна С. на пажыццёвы вырак за згвалтаванне і забойства беларускі Лізы ў цэнтры польскай сталіцы, перадае карэспандэнтка «Белсату». Абарона фігуранта дамагалася новай псіхіятрычнай экспертызы і паўторнага разгляду справы.