Прэм'ер Беларусі Аляксандр Турчын сустрэўся з прэзідэнтам Казахстану Касым-Жамартам Такаевым у Астане 4 лістапада. Яны абмяркоўвалі перспектывы двухбаковай гандлёва-эканамічнай супрацы, прамысловай кааперацыі і культурна-гуманітарнае ўзаемадзеянне, паведаміла прэс-служба прэзідэнта Казахстану.