Поўнамаштабная вайна ва Украіне трывае 1349 дзён – больш як тры гады і восем месяцаў. Ужо год і тры месяцы працягваецца бітва за Пакроўск – чарговы зруйнаваны горад на Данбасе. Апошнім часам гэтая бітва ў цэнтры ўвагі: выглядае, што Крамлю вельмі трэба захапіць гэты горад дзеля медыйнага эфекту.