У Ізраілі арыштавалі былую кіраўніцу юрыдычнай службы Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) генерал-маёра Іфат Томэр-Ерашалмі. Яна прызнала, што менавіта па яе распараджэнні ў СМІ было перададзена відэа, на якім ізраільскія вайскоўцы жорстка абыходзяцца з палестынскім зняволеным.