У Гарадзенскім абласным судзе напрыканцы кастрычніка асудзілі дзевяць жыхароў Ваўкавыску ў так званай справе дваровых чатаў. Шэсць жанчын і трох мужчынаў прызналі вінаватымі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу) і прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі і штрафу 800 базавых велічыняў – гэта каля 33 600 беларускіх рублёў кожнаму.
Naviny
Дзевяць жыхароў Ваўкавыску асудзілі ў «справе дваровых чатаў»