Пэнтагон ухваліў перадачу дальнабойных крылатых ракетаў «Тамагаўк» Украіне. Раней ведамства мусіла ацаніць, як гэта адаб'ецца на амерыканскіх запасах узбраенняў, каб вызначыць, ці магчымая дапамога Украіне. Цяпер пастанова толькі за прэзідэнтам ЗША Доналдам Трампам, піша CNN са спасылкай на крыніцы.