Kamentar

Навошта Літва закрывае мяжу для простых беларусаў? Палітолаг Віціс Юрконіс просіць «не пераводзіць стрэлак»

Прэм'ер-міністарка Літвы Інга Ругініене на сустрэчы з кіраўнікамі памежных войскаў Літвы. 22 верасня 2025 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Vsat.lrv.lt
Прэм'ер-міністарка Літвы Інга Ругініене на сустрэчы з кіраўнікамі памежных войскаў Літвы. 22 верасня 2025 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Vsat.lrv.lt

Беларусы наракаюць: закрыццё літоўска-беларускай мяжы не моцна закранае інтарэсаў Лукашэнкі, але шкодзіць звычайным беларусам. Ці думаюць пра гэта літоўскія ўлады? «Белсат» задаў гэтае пытанне дацэнту Інстытуту міжнародных стасункаў і палітычных навук Віленскага ўніверсітэту Віцісу Юрконісу.