Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец заявіў, што чыноўнікі разлічваюць у разы павялічыць колькасць афрыканскіх студэнтаў у беларускіх універсітэтах. Гэтак, цяпер у Беларусі вучацца 2,6 тысячы студэнтаў з Афрыкі, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства адукацыі.