Беларусы сталі лепш ставіцца да ЗША, таксама за апошнія некалькі гадоў сталі яшчэ больш арыентавацца на Расею ў замежнай палітыцы, але пры гэтым менш хочуць яднацца з ёю. Такія вынікі даследавання iSANS, заснаванага на апытанні гарадскіх жыхароў Беларусі ў верасні 2025 года і папярэдніх хвалях апытання.