Час зрабіў кола. І ўсё тое, што адбывалася ў чорную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, адбываецца і сёння. Усё гэта і пра нас – лейтматыў вечарыны памяці, якая прайшла 28 кастрычніка ў Музеі вольнай Беларусі. Слова «расстраляныя» з назвы імпрэзы было выкрасленае («Ноч паэтаў»), бо вершы чыталі жывыя паэты, якія сталіся голасам тых, хто і ў 2025 годзе застаецца «ў кіпцюрах ГПУ», чытай – у кіпцюрах МУС, ГУБАЗіКу, КДБ Беларусі…