Gistoryi

«Хацеў уздыхнуць свабодна». Мянчук уцёк з «хатняй хіміі» ў лес, праз тры тыдні апынуўся ў Польшчы

Аляксандр Худзічаў з сынам у Польшчы. 2025 год. Фота: з асабістага архіву суразмоўцы / BYSOL
Аляксандр Худзічаў з сынам у Польшчы. 2025 год. Фота: з асабістага архіву суразмоўцы / BYSOL

Аляксандр Худзічаў адчуваў, што не даседзіць на «хатняй хіміі»: раней ці пазней пры ягоным свабодалюбстве дакладна пасадзяць у калонію. Пастанавіў напрыканцы адпачыць у лесе пару тыдняў. Збіраўся здавацца пасля апошняй рыбалкі, але ў апошні момант BYSOL прапанаваў яму маршрут эвакуацыі.