Змена лукашэнкаўскага рэжыму ў Беларусі – адзін з двух элементаў, якія могуць спыніць вайну Расеі супраць Украіны. І рэжым Лукашэнкі зрынуць проста. Гэтак мяркуе амерыканскі гісторык Юрый Фельштынскі, аўтар кніг «ФСБ узрывае Расею», а таксама «Карпарацыя. Расея і КДБ у час прэзідэнта Пуціна» і «Трэцяя сусветная: бітва за Украіну». Цяпер ён напісаў новую кнігу – «Беларусь Наталлі Радзінай. Журналістка супраць дыктатара». Сяргей Пеляса ў праграме «ПраСвет» паразмаўляў з гісторыкам.