Gistoryi

Актывіст Аляксандр Ергулевіч – пра «імперскае праваслаўе», размову ў КДБ і пра тое, «што рабіць з мянтамі»

Былы віцэ-дырэктар Менскай духоўнай вучэльні Аляксандр Ергулевіч. Варшава, Польшча. 23 кастрычніка 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Былы віцэ-дырэктар Менскай духоўнай вучэльні Аляксандр Ергулевіч. Варшава, Польшча. 23 кастрычніка 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

«Калі ў 2020 годзе я насіў палітвязням ежу ды адзенне, я раптам зразумеў, што ўсё сваё дзяцінства я харчаваўся і апранаўся рыхтык як яны», – кажа ў размове з «Белсатам» актывіст з інваліднасцю Аляксандр Ергулевіч. Ён да апошняга дапамагаў палітвязням перадачамі. У 2023-м яго выклікалі ў КДБ і папярэдзілі. Маўляў, калі працягнеш «здраджваць дзяржаве», сядзеш надоўга. Не дапаможа і тое, што маці працавала некалі на Валадарцы, а бацька лічыўся тэхнічным спецыялістам ведамства. На эміграцыі Аляксандр трапіў у цяжкае становішча і просіць аб падтрыманні.