Naviny

Маці Кацярыны Ваданосавай не вышлюць з Польшчы ў Літву – суд

Кацярына Ваданосава
Нэлі Ваданосава (справа) разам з дачкой Кацярынай Ваданосавай, ейным мужам і дзецьмі ў будынку суда ў Варшаве 28 кастрычніка. Сям'я прыйшла туды, каб даведацца, ці зможа спадарыня Нэлі застацца ў Польшчы, ці будзе вымушаная адна паехаць у Літву. Варшава, Польшча. 28 кастрычніка 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Нэлі Ваданосава застанецца ў Польшчы, нягледзячы на Дублінскі рэгламент, згодна з якім яе мусілі адправіць у Літву, бо ў жанчыны літоўская віза, а міжнароднай абароны яна просіць у Польшчы. Такую пастанову прыняў 28 кастрычніка Варшаўскі адміністрацыйны суд, паведамляе журналіст «Белсату» з залі суда.