Gistoryi

«За мной хадзілі па пятах, нават у прыбіральню – як у Беларусі». Размова з Наталляй Падлеўскай, якую Польшча перадала ў Літву

Наталля Падлеўска
Наталля Падлеўска. 26 кастрычніка 2025 года. Вільня. Фота: Белсат

Беларуска Наталля Падлеўска, якую некалькі дзён таму Польшча перадала Літве ў рамках Дублінскага пагаднення, цяпер знаходзіцца ў Вільні, у шэлтары арганізацыі «Дапамога». Жанчыну цёпла сустрэлі такія ж былыя палітзняволеныя. З некаторымі з іх яна некалі чакала прысуду ў жодзінскай турме. Гутарым з Наталляй пра перажытае, пакуль яна гуляе па горадзе на шляху з крамы ў свой часовы літоўскі дом.