У адказ на няспынныя залёты з Беларусі метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі, што парушаюць у тым ліку працу літоўскіх аэрапортаў, Літва закрыла наземную мяжу. Але няма ўпэўненасці ў тым, што такія захады падзейнічаюць на ўлады ў Менску. Пакуль жа краіна Еўразвязу дэманструе нават няздольнасць збіваць паветраныя шары.