Naviny

Зяленскі заявіў пра пашырэнне геаграфіі далёкабойных удараў па Расеі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас віншавання вайскоўцаў 3 жніўня 2025 года. Фота: Flickr / President Of Ukraine

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Украіна рыхтуецца пашырыць геаграфію далёкабойных удараў па тэрыторыі Расеі: «Расейская нафтаперапрацоўка ўжо плаціць адчувальны кошт за вайну і будзе плаціць яшчэ больш». Пра гэта ён заявіў 27 кастрычніка па выніках пасяджэння Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага. У Расеі ж заявілі, што дэфіцыт паліва выкліканы «сезонным попытам і рэканструкцыяй вытворчых магутнасцяў».