Kamentar

Каардынацыйная рада не разыходзіцца. Хто застаўся і што з наступнымі выбарамі?

Максім Шабуцкі, Аляксандр Кныровіч, Павел Латушка,  Таццяна Мартынава, Лізавета Пракопчык
Дэбаты кандыдатаў на выбарах у Каардынацыйную раду. Злева направа: Максім Шабуцкі, Аляксандр Кныровіч, Павел Латушка, Таццяна Мартынава, Лізавета Пракопчык. Варшава, Польшча. 24 траўня 2024 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Каардынацыйную раду за мінулы тыдзень пакінулі сямёра дэлегатаў: пяцёра з блоку «Воля», Аляксандр Кныровіч і Вольга Карпушонак. Але застаюцца яшчэ 70, і шмат хто з іх бачыць сэнс у існаванні КР. Наступныя выбары – увесну 2026 года. Колькі на іх прагаласуе, залежыць ад актыўнасці кандыдатаў.