Ініцыятыва «Maldzis» 28 кастрычніка прэзентавала свой чарговы набытак – арыгінальны асобнік карты Беларусі 1919 года, стваральнікам якой лічыцца дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння і аўтар славутай «Геаграфіі Беларусі» Аркадзь Смоліч. «Гэтая карта – першая ў нашай гісторыі беларускамоўная карта Беларусі», – кажа былы дыпламат і сузаснавальнік ініцыятывы «Maldzis» Павел Мацукевіч, які знаёміць нас з артэфактам.