Ашуканцы сталі прыкідвацца прадаўцамі сезонных тавараў у Instagram. Калі ўвесну і ўлетку яны нібыта прадаюць тавары для лецішча, то цяпер падманваюць беларусаў, «прадаючы» навагоднія ялінкі, а на справе знікаюць з грашыма. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.