Gistoryi

43 забойствы за 14 гадоў і следчыя «з інтэлектам калгаснага пастуха». Як у Беларусі шукалі самага небяспечнага ў гісторыі краіны маньяка

Савецкі серыйны забойца Генадзь Міхасевіч. Скрыншот з відэа «Віцебская справа Генадзя Міхасевіча. Серыя 2. Дакументальны фільм, 1991». Крыніца: Документальные хроники / YouTube
Савецкі серыйны забойца Генадзь Міхасевіч. Скрыншот з відэа «Віцебская справа Генадзя Міхасевіча. Серыя 2. Дакументальны фільм, 1991». Крыніца: Документальные хроники / YouTube

40 гадоў таму, 27 кастрычніка 1985-га, у Віцебскай вобласці скончылася шматгадовая чарада згвалтаванняў і забойстваў жанчын – міліцыя нарэшце выйшла на след сапраўднага маньяка. Але самае страшнае было нават не ў забойствах, а ў тым, што дзякуючы мясцовым праваахоўнікам ахвяраў стала нашмат больш: да іх дадаліся не толькі дзясяткі забітых жанчын, але і адзін бязвінна расстраляны мужчына, а таксама 14 асобаў, якія адседзелі ў турме за злачынствы, да якіх не мелі ніякага дачынення.