25 кастрычніка 2010 года на прадпрыемстве «Пінскдрэў-ДСП» у Пінску, дзе выраблялі драўняныя паліўныя гранулы, адбыўся магутны выбух, які выклікаў пажар. Полымя тушылі больш за дзве гадзіны. Двое работнікаў загінулі на месцы, яшчэ 12 памерлі ў больніцах Пінска, Берасця і Менска. Восем чалавек атрымалі цяжкія траўмы, чацвёра засталіся з інваліднасцю.«Белсат» распавядае, як аварыя на «Пінскдрэве-ДСП» стала самай маштабнай прамысловай катастрофай у найноўшай гісторыі Беларусі – і як дзяржава скарысталася яе наступствамі.