Чарговы раз Лукашэнка выступіў у жорсткай апазіцыі да сваёй уласнай палітыкі. Публічны «разнос» Віцебскай вобласці аказаўся надзвычай усёабдымны: Лукашэнка пералічыў даўжэзны спіс праблемаў. І яны не ўнікальныя для раскрытыкаванага рэгіёну ці бягучага года. Так адбываецца ўжо звыш 30 гадоў.