Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у красавіку 1986 года дзясяткі тысяч людзей пакінулі свае дамы на поўдні Беларусі і поўначы Украіны. На месцы эвакуяваных тэрыторыяў з’явіліся дзве найбуйнейшыя зоны адчужэння Еўропы – украінская Чарнобыльская (каля 2600 км²) і беларуская Палеская (больш за 2160 км²). Для вучоных гэта ўнікальнае месца, дзе можна назіраць, як жывёлы і расліны прыстасоўваюцца да жыцця ва ўмовах пастаяннага выпраменьвання.