Да эміграцыі Дарʼя Чэхава, вядомая ў Twitter пад нікам Плоткіна, працавала доктаркаю прыёмнага аддзялення аднаго з менскіх шпіталяў. Ёй давялося зʼехаць з Беларусі пасля цікавасці сілавікоў да ейных допісаў аб пратэстах і COVID-19. Шмат хто з беларускіх медыкаў выбіралі для эміграцыі Польшчу ці Украіну – краіны бліжэйшыя і больш зразумелыя. Але Дарʼя пайшла іншым шляхам: пастанавіла пацвердзіць дыплом у ЗША, здала найскладанейшы экзамен і сёння працуе доктаркаю-рэзідэнткай у адным са шпіталяў Нью-Ёрку.У інтэрвʼю «Белсату» беларуска апавяла, як перажыла адʼезд, чаму выбрала самы цяжкі маршрут і што адчувае чалавек, які, паводле яе, «яшчэ не тут, але ўжо не можа вярнуцца назад».