Беларуская хакерская група «Кіберпартызаны» апублікавала заяву, у якой настойліва рэкамендуе карыстальнікам не ўсталёўваць і не выкарыстоўваць прыкладанне Telega. У апошнія тыдні гэты мэсэнджар актыўна рэкламуюць як «альтэрнатыўны Telegram», што нібыта дазваляе абыходзіць блакаванні званкоў у Расеі без VPN. Актывісты сцвярджаюць, што праект можа быць небяспечным і звязаным з расейскімі структурамі.
Naviny
«Кіберпартызаны» заклікалі не выкарыстоўваць новы мэсэнджар Telega