Магчыма, з Лукашэнкам зноў сустрэнецца прадстаўнік Ватыкану, які пераконваў пусціць дамоў у Беларусь мітрапаліта Кандрусевіча. Цяпер ён можа казаць пра палітвязняў з уразлівых групаў і пра «перарэгістрацыю» рэлігійных установаў, лічыць тэолаг Наталля Васілевіч.