Медыі паведамілі, што сустрэчы Доналда Трампа і Уладзіміра Пуціна ў Вугоршчыне найбліжэйшым часам не будзе. Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў у эфіры «Белсату» выказаў версію, што еўрапейскія палітыкі прыклалі намаганні, каб перашкодзіць гэтаму саміту, бо «ў пэўным сэнсе для Еўропы зараз выгадна, каб вайна працягвалася».