Gistoryi

Як святар Аляксандр Кухта служыць, збірае данаты для BYSOL і кажа пра веру без пафасу

Аляксандр Кухта
Праваслаўны святар з Беларусі і аўтар YouTube-каналу «Бацюшка адкажа» Аляксандр Кухта. Вільня, Літва. 9 кастрычніка 2025 года. Фота: Белсат

Святар і былы айцішнік Аляксандр Кухта – той, хто ў 2020-м стаяў каля брамы Акрэсціна і ўголас казаў пра недапушчальнасць гвалту. Праз паўтара года ён з'ехаў у Літву, перайшоў з Маскоўскага ў Сусветны патрыярхат і даведаўся, што «забаронены ў служэнні» ў Беларусі. «Я сам сышоў», – адказвае ён і працягвае будаваць маленькую беларускую парафію ў Вільні – храм, у якім няма гандлю. Паралельна Кухта працуе ў BYSOL і ўзначальвае каманду, якая адказвае за зборы, – для тых, хто ў гэтым найбольш мае патрэбу. Ён не саромеецца жорсткіх фармулёвак – ад ацэнкі ролі патрыярха Кірыла ў падтрыманні вайны да патрабаванняў рэальнага пакаяння царквы на справах, а не словах. Пры гэтым ён марыць пра цалкам практычныя рэчы: Дом міласэрнасці для беларускай эміграцыі і палітвязняў.