Naviny

Аўтамабіль знёс помнік з ліку гісторыка-культурных каштоўнасцяў падчас аварыі

аварыя
Месца аварыі, дзе аўтамабіль знішчыў капліцу з ліку гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Фота: @Neman102 / Telegram

У выніку аварыі ў Смаргонскім раёне разбураны помнік, які ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Удзельнік аварыі не пацярпеў, хоць яго машына перакулілася на дах, паведаміла УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.