аналтыка

Забарона мовы і сімвалаў, культ Лукашэнкі і русіфікацыя. Як улады знішчаюць ідэнтычнасць беларусаў

Удзельніцы Маршу палітвязняў перад шэрагам АМАПу. Менск, Беларусь. 4 кастрычніка 2020 года. Фота: Белсат
Удзельніцы Маршу палітвязняў перад шэрагам АМАПу. Менск, Беларусь. 4 кастрычніка 2020 года. Фота: Белсат

Беларуская Рада культуры прэзентавала даследаванне палітыкі ўладаў Беларусі ў справе разбурэння нацыянальнай гістарычнай памяці пасля пратэстаў 2020 года. Асаблівая ўвага надаецца зменам у сферы адукацыі. «Белсат» паспрабаваў сцісла пераказаць змест гэтай працы.