Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі сказаў, што калі самалёт з Уладзімірам Пуціным на шляху на сустрэчу з Доналдам Трампам у Будапэшт праляціць над Польшчай, то самалёт могуць прымусова пасадзіць, а самога Пуціна – арыштаваць паводле ордару Міжнароднага крымінальнага суда (МКС).