Naviny

На АЗС расказалі, як выпіць кавы і не займець праблемаў

img
Кубак кавы ў аўтамабілі на АЗС. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: zarya.by

Кіраўнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі адсправаздачыўся, што міліцыянты не знайшлі чэргаў на АЗС, хаця шукалі з чацвярга. На аўтазапраўках, куды пазваніў «Белсат», запэўнілі, што нікога не штрафавалі за замінкі, і далі інструкцыі для аматараў прыдарожнай кавы.