Naviny

Паліцыя Тайланду апублікавала апошні відэазапіс зніклай у М'янме Веры Краўцовай

img
На кадрах відэаназірання з аэрапорту «Суварнабхумі» 26-гадовая Вера Краўцова пакідае Тайланд самастойна 20 верасня 2025 года.

Паліцыя Тайланду апублікавала кадры відэаназірання з аэрапорту за 20 верасня, на якіх 26-гадовая беларуска Вера Краўцова (ейнае імя ўпершыню пацвердзілі афіцыйныя крыніцы) пакідае Тайланд праз іміграцыйны калідор без якіх-кольвек прыкметаў прымусу. Сувязі з Вераю няма з 4 кастрычніка, яе шукаюць родныя.