Па вызваленні старшыня АГП прабыў у Беларусі больш за год, але ўрэшце з’ехаў праз пагрозу новага зняволення, а таксама атмасферу страху і безнадзейнасці. Цяпер ён гатовы супрацоўнічаць з усімі ў дэмакратычным руху і хоча адказнасці для тых, хто чыніць злачынствы супраць беларусаў.